3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні правядзення першага пасяджэння міжурадавай беларуска-пакістанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве абмеркавалі 3 чэрвеня Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Пакістане Андрэй Ермаловіч і генеральны дырэктар дэпартамента Еўропы Міністэрства замежных спраў Пакістана Мазхар Жавід. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС па выніках сустрэчы дыпламатаў.
Андрэй Ермаловіч і Мазхар Жавід абмеркавалі таксама пытанні правядзення першага пасяджэння беларуска-пакістанскага дзелавога савета і другога раўнда кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін.
Акрамя таго, бакі абмеркавалі стан і перспектывы адносін паміж Беларуссю і Пакістанам у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сферах, дадалі ў прэс-службе беларускага МЗС.