Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Стд 2016

Беларусь і Пакістан пацвердзілі гатоўнасць да паглыблення ваеннага супрацоўніцтва

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Беларусі Масуд Хан Раджы 11 студзеня ў час сустрэчы пацвердзілі гатоўнасць да паглыблення ваеннага супрацоўніцтва паміж краінамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

"У час сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы далейшага развіцця беларуска-пакістанскіх адносін у ваеннай сферы, а таксама пацвердзілі ўзаемную гатоўнасць да паглыблення супрацоўніцтва па напрамках, маючых узаемны інтарэс", - расказалі ў ведамстве.

Раней Андрэй Раўкоў правёў пратакольную сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызстана ў Беларусі Кубанычбекам Амураліевым, на якой абмеркаваў з дыпламатам развіццё ўзаемаадносін у ваеннай галіне. Краіны маюць намеры і ў далейшым развіваць супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі