Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Кст 2016

Беларусь і Пакістан падпісалі пакет дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах

5 кастрычніка, Ісламабад /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан падпісалі пакет дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах. Адпаведныя мемарандумы, пагадненні і пратаколы падпісаны пасля завяршэння перагавораў у Ісламабадзе Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэм'ер-міністра Пакістана Наваза Шарыфа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падпісаны пратакол абмену ратыфікацыйнымі граматамі аб уступленні ў сілу дагавора паміж Беларуссю і Пакістанам аб дружбе і супрацоўніцтве. Дакумент замацоўвае завяршэнне адпаведных унутрыдзяржаўных працэдур. Аналагічныя пратаколы падпісаны і адносна дагавора аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах, міжурадавага пагаднення аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах.

У сферы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва бакі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным цэнтрам маркетынгу і кан'юнктуры цэн МЗС Беларусі і Агенцтвам па развіцці гандлю Пакістана. Гэты дакумент стварае механізм абмену гандлёвай і эканамічнай інфармацыяй з мэтай развіцця двухбаковага гандлю.

Удакладняюцца ўмовы прымянення рэжыму прадухілення двайнога падаткаабкладання. На гэта накіраваны пратакол аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у адпаведную канвенцыю паміж урадамі дзвюх краін ад 23 ліпеня 2004 года.

Нарматыўна-прававая база міжведамаснага супрацоўніцтва папоўнілася мемарандумам аб узаемаразуменні паміж Нацбанкам Беларусі і Дзяржаўным банкам Пакістана.

На развіццё навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння накіравана палажэнне аб стварэнні пакістана-беларускага цэнтра навукі і тэхналогій.

У сферы гуманітарнага супрацоўніцтва заключаны шэраг пагадненняў. У іх ліку пагадненне паміж урадамі аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі, мемарандум аб намерах супрацоўніцтва ў сферы прафесійнай адукацыі паміж Міністэрствам адукацыі Беларусі і Міністэрствам федэральнай адукацыі і прафесійнага навучання Пакістана, пагадненні аб супрацоўніцтве БДТУ і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры з універсітэтам Каід-і-Азам.

Падпісаны таксама пагадненні аб супрацоўніцтве БДТУ з Нацыянальным універсітэтам сучасных моў і з Нацыянальным універсітэтам навукі і тэхналогій. Заключана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж БНТУ і Лахорскім універсітэтам інжынірынгу і тэхналогій.

Заключана пагадненне паміж Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам і Нацыянальным універсітэтам сучасных моў аб стварэнні цэнтраў/кафедраў беларускай мовы і мовы урду.

У сферы транспарту падпісана пагадненне паміж урадамі Беларусі і Пакістана аб паветраных зносінах, якое стварае нарматыўную базу для рэгулявання двухбаковых паветраных зносін.

На палях афіцыйнага візіту таксама адбылося падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве ў сферы паштовай дзейнасці

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі