14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч 14 лютага прыняў копіі даверчых грамат у Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Непала ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Мілана Раджа Туладхара. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Субяседнікі разгледзелі актуальныя пытанні беларуска-непальскіх адносін, абмеркавалі перспектыўныя напрамкі двухбаковага палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама нарошчвання міжведамасных кантактаў і пашырэння дагаворна-прававой базы.
Была пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у актывізацыі кантактаў паміж Беларуссю і Непалам на розных узроўнях, уключаючы правядзенне першага раўнда палітычных кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін.