Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Май 2015

Беларусь і Інданезія канкрэтызуюць дамоўленасці аб супрацоўніцтве на бліжэйшым пасяджэнні міжурадавай камісіі

25 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дасягнутыя ў Мінску дамоўленасці будуць канкрэтызаваны ў час маючага адбыцца ў пачатку лета ў Мінску пасяджэння беларуска-інданезійскай міжурадавай камісіі. Гэта адзначыў па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам спікер Савета рэгіянальных прадстаўнікоў Народнай кансультатыўнай асамблеі Рэспублікі Інданезія Ірман Гусман, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ірман Гусман выказаў упэўненасць, што Беларусь і Інданезія павінны ўмацоўваць супрацоўніцтва на ўсіх узроўнях дзяржавы, парламента, бізнесу. Паводле яго слоў, беларуска-інданезійскія кантакты "не павінны абмяжоўвацца сферай гандлю інвестыцый, а павінны ахопліваць і навуку, адукацыю, культуру, маладзёжную палітыку, спорт". "Гэта важнае дапаўненне, якое фарміруе нашу агульную будучыню", - сказаў ён.

Спікер інданезійскага парламента застаўся задаволены праведзенымі ў Мінску перагаворамі і намечанымі дамоўленасцямі. Ён лічыць, што за 23 гады дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі ўдалося нямала дасягнуць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі