Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Крс 2015

Беларусь і МВФ дамовіліся аб парадку выпрацоўкі ўмоў рэалізацыі праграмы Фонду

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Беларусі правяла ў Вашынгтоне сустрэчы з прадстаўнікамі Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) і Сусветнага банка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Як растлумачылі ў міністэрстве, дэлегацыя выехала ў Вашынгтон для ўдзелу ў штогадовым пасяджэнні саветаў кіраўнікоў МВФ і Сусветнага банка (з 16 па 19 красавіка). У яе склад уваходзілі намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Сяргей Калечыц, першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч, першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі. Прадстаўнікі Беларусі правялі сустрэчы і перагаворы з кіраўніцтвам МВФ і Сусветнага банка. "У ходзе серыі сустрэч з намеснікам дырэктара - распарадчыка МВФ Міцухіра Фурусава, дырэктарам Еўрапейскага дэпартамента МВФ Полам Томсенам, кіраўніком місіі МВФ па Рэспубліцы Беларусь Дэвідам Хофманам абмяркоўваліся ключавыя меры структурнага рэфармавання эканомікі для яе збалансаванага развіцця. Бакі дамовіліся аб парадку ўзаемадзеяння, у рамках якога плануецца ў бліжэйшы час выпрацаваць умовы рэалізацыі праграмы МВФ", - расказалі ў МЗС.

На сустрэчах з віцэ-прэзідэнтам Сусветнага банка Лорай Так і экспертамі Банка бакі абмеркавалі перспектыўныя праграмы крэдытнай падтрымкі, у тым ліку ў галіне павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі, кіравання дзяржаўнымі фінансамі, адукацыі. "Сусветны банк таксама прадоўжыць шырокую кансультатыўную праграму. У рамках пасяджэнняў груп краін, прадстаўленых у саветах дырэктараў МВФ і Сусветнага банка Турцыяй і Бельгіяй, узгоднены заявы на Міжнародным валютна-фінансавым камітэце МВФ і Камітэце па развіцці Сусветнага банка. Беларускі бок праінфармаваў аб ходзе падрыхтоўкі чарговага пасяджэння груп у Мінску ў маі бягучага года", - дадалі ў прэс-службе.

Таксама прайшлі сустрэчы з інвестарамі - асноўнымі трымальнікамі беларускіх каштоўных папер, якім была прадстаўлена ацэнка бягучай эканамічнай сітуацыі ў Беларусі. Аляксандр Забароўскі на сустрэчы з першым віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Філіпам Бенетам абмеркаваў пытанні прыватызацыі ў банкаўскім сектары Беларусі і падтрымкі развіцця механізма дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Адбылася сустрэча Максіма Ермаловіча са старшынёй Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусь - ЗША, партнёрам міжнароднай юрыдычнай фірмы "Грынберг Траўрыг" Дэвідам Бэйранам, у ходзе якой бакі абмеркавалі актуальныя праекты супрацоўніцтва Беларусі і ЗША ў гандлёва-эканамічнай сферы, у тым ліку рэалізуемыя пад эгідай Савета.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі