7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Мазамбік правядуць пасяджэнне сумеснай камісіі па супрацоўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
З 5 па 8 красавіка Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў ПАР Андрэй Молчан знаходзіцца ў рабочай паездцы ў горадзе Мапуту (Мазамбік). Беларускі дыпламат сустрэўся з міністрам сельскай гаспадаркі і харчовай бяспекі Мазамбіка Жазэ Антоніа Пашэка, а таксама віцэ-прэзідэнтам - выканаўчым дырэктарам Канфедэрацыі дзелавых асацыяцый Мазамбіка.
Абмяркоўвалася развіццё ўсебаковага супрацоўніцтва паміж краінамі, умацаванне палітычнага дыялогу. Таксама пасол абмеркаваў са службовымі асобамі парадак дня сумеснай камісіі па супрацоўніцтве: яе правядзенне запланавана на бліжэйшы час.