30 мая, Кішынёў /Андрэй Гусін - БЕЛТА/. Беларусь і Малдова высока ацэньваюць узровень двухбаковых адносін паміж краінамі. Аб гэтым гаварылася на сустрэчы прэм'ер-міністра Малдовы Паўла Філіпа і пасла Беларусі ў Малдове Сяргея Чычука, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускім пасольстве.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і сацыяльна-культурнай сферах, асноўныя напрамкі развіцця дагаворна-прававой базы, а таксама пытанні падрыхтоўкі афіцыйнага візіту прэм'ер-міністра Малдовы ў Беларусь, запланаванага на 6-7 чэрвеня.
У ходзе сустрэчы бакі з задавальненнем адзначылі дасягнуты ўзровень двухбаковых адносін паміж краінамі.