12 верасня, Кішынёў /Андрэй Гусін - БЕЛТА/.
Беларусь і Малдова актывізуюць супрацоўніцтва ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва і фармацэўтыкі. Дамоўленасць аб гэтым дасягнута на сустрэчы, якую пасол Беларусі ў Малдове Сяргей Чычук правёў з віцэ-прэм'ерам, міністрам эканомікі і інфраструктуры Малдовы Актавіянам Калмыкам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускім пасольстве ў Кішынёве.У ходзе сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Малдовы. Разгледжаны ход выканання дамоўленасцей па выніках афіцыйнага візіту прэм'ер-міністра Малдовы Паўла Філіпа ў Беларусь 6-7 чэрвеня 2017 года, а таксама рэалізацыі мерапрыемстваў пратакола 18-га пасяджэння міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ад 5 чэрвеня 2017 года.
Дасягнута дамоўленасць аб актывізацыі далейшага ўзаемадзеяння ў рамках двухбаковых міжведамасных рабочых груп па прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве і фармацэўтыцы.
Разгледжана таксама падрыхтоўка правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін Беларусі і Малдовы.