Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Крс 2018

Беларусь і Малдова ўмацуюць супрацоўніцтва ў барацьбе з карупцыяй і незаконным абаротам наркотыкаў

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генпракуратуры Беларусі і Малдовы ўмацуюць супрацоўніцтва ў барацьбе з карупцыяй і незаконным абаротам наркотыкаў. Гэта прадугледжана пагадненнем, якое ў Кішынёве падпісалі кіраўнікі наглядных ведамстваў дзвюх краін Аляксандр Канюк і Эдуард Харунжэн, паведамілі БЕЛТА ў Генпракуратуры Беларусі.

У міжнародным дагаворы рэгламентавана ўзаемадзеянне ў забеспячэнні абароны правоў і свабод грамадзян, барацьбе са злачыннасцю, у тым ліку такімі яе арганізаванымі і транснацыянальнымі формамі, як тэрарызм, экстрэмізм, карупцыя, незаконны абарот зброі, наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, гандаль людзьмі. Прадугледжаны абмен вопытам, нарматыўнымі прававымі актамі. Асобныя палажэнні дакумента вызначаюць магчымасць супрацоўніцтва па пытаннях канфіскацыі і вяртання маёмасці, здабытай злачынным шляхам.

"Умацаванне прафесійных сувязей значна ўзмоцніць пазіцыі пракурорскага корпуса ў барацьбе са злачыннасцю, асабліва ў сферы эканомікі і высокіх тэхналогій", - адзначыў Аляксандр Канюк.

Генеральны пракурор Беларусі наведвае Кішынёў у складзе нацыянальнай дэлегацыі на чале з Прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі