30 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась 30 кастрычніка сустрэўся з сакратаром Вышэйшага савета бяспекі Малдовы Артурам Гуменюком. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета бяспекі Беларусі.
Адбыліся таксама кансультацыі паміж прадстаўнікамі апаратаў саветаў бяспекі дзвюх краін. Абмеркаваны актуальныя пытанні ў сферы забеспячэння міжнароднай і нацыянальнай бяспекі, умацавання двухбаковага супрацоўніцтва ў процідзеянні сучасным выклікам і пагрозам.