3 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Люксембург маюць намер развіваць палітычнае, эканамічнае і гуманітарнае супрацоўніцтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі па выніках праведзенай сёння ў Маскве сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Вялікага Герцагства Люксембург у РФ Жан-Клодам Кнебелерам.
"Бакі абмеркавалі пытанні актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах, развіцця дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін", - адзначылі ў прэс-службе.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Люксембургам устаноўлены 9 ліпеня 1992 года. Аб'ём двухбаковага тавараабароту па выніках 2015 года склаў $6,7 млн.