7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Латвія падпісалі пагадненне паміж міністэрствамі абароны аб супрацоўніцтве ў галіне абароны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінабароны Беларусі.
"Дакумент падпісаны ў час афіцыйнага візіту міністра абароны Беларусі генерал-лейтэнанта Андрэя Раўкова 5-6 снежня ў Латвійскую Рэспубліку. У праграме візіту адбыліся сустрэчы з міністрам абароны Раймандсам Бергманісам і міністрам замежных спраў Эдгарсам Рынкевічсам. Бакі правялі перагаворы ў складзе дэлегацый, у ходзе якіх абмяркоўваўся шырокі спектр пытанняў, уключаючы двухбаковае ваеннае супрацоўніцтва. Вынікам візіту стала падпісанне пагаднення паміж Міністэрствам абароны Беларусі і Міністэрствам абароны Латвіі аб супрацоўніцтве ў галіне абароны", - адзначылі ў прэс-службе.
Беларуская дэлегацыя таксама ў час візіту наведала школу падрыхтоўкі інструктараў нацыянальных узброеных сіл Латвіі ў горадзе Цэсіс, дзе азнаёмілася з сістэмай падрыхтоўкі латвійскіх ваеннаслужачых.