Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Лют 2016

Беларусь і Латвія абмяркоўваюць тэму ўстанаўлення паўнацэнных раўнапраўных кантактаў па лініі ЕАЭС - ЕС

4 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Латвія абмяркоўваюць тэму ўстанаўлення паўнацэнных раўнапраўных кантактаў па лініі ЕАЭС - ЕС. Аб гэтым сёння на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэта пытанне ў ліку іншых разглядаецца 4-5 лютага ў Рызе на кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў па тэматыцы Еўразійскага эканамічнага саюза. Мерапрыемства праходзіць па ініцыятыве МЗС і Латвіі пры падтрымцы латвійскай бізнес-супольнасці.

Асноўная тэма кансультацый, беларускую дэлегацыю на якіх узначальвае першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Міхневіч, - далейшае развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў кантэксце членства Беларусі ў ЕАЭС, а таксама ўстанаўленне кантактаў па лініі Еўразійская эканамічная камісія - Еўракамісія.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі