25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі прыняў рашэнне аб заключэнні з урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі шляхам абмену пісьмамі пагаднення аб удасканаленні палітыкі і механізма кіравання Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 21 ліпеня 2016 года нумар 574, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
На падпісанне пісьма ўпаўнаважана Міністэрства эканомікі.
У рамках двухбаковага супрацоўніцтва ствараецца сумесная група экспертаў, якая правядзе даследаванні прававых рэжымаў індустрыяльных паркаў у Кітаі і трэціх краінах. Лепшы вопыт будзе выкарыстаны пры рэалізацыі праекта па стварэнні парка "Вялікі камень" у Беларусі.