Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Крс 2015

Беларусь і Кітай дамовіліся ўмацоўваць стратэгічнае супрацоўніцтва

13 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай дамовіліся ўмацоўваць стратэгічнае супрацоўніцтва. Аб пашырэнні кітайска-беларускага супрацоўніцтва ішла размова ў час візіту ў КНР дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Мяжуева, які праходзіў 7-10 красавіка, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, адбыліся перагаворы Аляксандра Мяжуева з сакратаром палітыка-юрыдычнай камісіі ЦК КПК Мэн Цзяньчжу, на якіх бакі дамовіліся пашыраць стратэгічнае ўзаемадзеянне дзвюх краін па розных напрамках.

Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі таксама сустрэўся з міністрам грамадскай бяспекі, членам Дзяржсавета КНР Го Шэнкунем, міністрам дзяржаўнай бяспекі, членам Дзяржсавета КНР Гэн Хуэйчанам, намеснікам старшыні Цэнтральнага ваеннага савета КНР Сюй Цылянам, прэзідэнтам Кітайскай прамысловай карпарацыі "Вялікая сцяна" Інь Лімінем і прэзідэнтам Кітайскай аэракасмічнай міжнароднай гандлёвай акцыянернай кампаніі "Вялікі паход" Го Чжаапінам.

Аляксандр Мяжуеў азнаёміўся з дзейнасцю Інстытута спецыяльнага прызначэння ўзброенай міліцыі Міністэрства грамадскай бяспекі КНР, Акадэміі касмічных тэхналогій і каманднага пункта ППА Пекінскай ваеннай акругі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі