Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Врс 2022

Беларусь і Кітай абмеркавалі рэалізацыю дамоўленасцей лідараў дзвюх дзяржаў на палях саміту ШАС у Самаркандзе

Беларусь і Кітай абмеркавалі рэалізацыю дамоўленасцей лідараў дзвюх дзяржаў на палях саміту ШАС у Самаркандзе
Фота з архiва

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік 28 верасня сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяаюнам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Бакі абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Асаблівы акцэнт быў зроблены на рэалізацыі дамоўленасцей па выніках сустрэчы лідараў Беларусі і Кітая на палях Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў ШАС ва Узбекістане", - гаворыцца ў паведамленні беларускага Міністэрства замежных спраў.

Субяседнікі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння і ўзаемнай падтрымкі ў міжнародных арганізацыях.

Як паведамлялася раней БЕЛТА, у час саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Самаркандзе адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі са Старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам, на якой быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў беларуска-кітайскага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі