11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску адбылася акрэдытацыя пры Міністэрстве абароны Беларусі памочніка ваеннага аташэ пры пасольстве Казахстана ў Беларусі маёра Марата Ясетава. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў беларускім ваенным ведамстве.
У Мінабароны таксама расказалі, што ў час сустрэчы з казахстанскімі ваеннымі дыпламатамі абмяркоўваліся актуальныя пытанні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва.