28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Нігерыі і па сумяшчальніцтве ў Камеруне Вячаслаў Брыль сустрэўся з дырэктарам дэпартамента Еўропы Міністэрства знешніх сувязей Камеруна Арэльенам Этэкі-Нконга. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпламатычнай місіі.
"У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі бягучы стан, а таксама перспектывы далейшага развіцця беларуска-камерунскіх адносін. У тым ліку размова ішла аб магчымасці арганізацыі візіту ў Рэспубліку Беларусь міністра знешніх сувязей Камеруна, а таксама падпісанні міжурадавага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж дзвюма дзяржавамі", - гаворыцца ў паведамленні пасольства нашай краіны.
Акрамя таго, у час перагавораў бакі асобна разгледзелі пытанне падтрымкі Камерунам кандыдатуры Рэспублікі Беларусь на маючых адбыцца выбарах у савет Міжнароднага саюза электрасувязі.