15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Японія намячаюць абмен візітамі на высокім узроўні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.
Начальнік упраўлення Азіі, Аўстраліі і Акіяніі МЗС Беларусі Андрэй Грынкевіч сёння правёў сустрэчу з кіраўніком пасольства Японіі ў Беларусі Сігэхіра Міморы. Бакі абмеркавалі ўвесь спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях. "Намечаны напрамкі актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы абмен візітамі на высокім узроўні", - адзначылі ў прэс-службе МЗС.