Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Лют 2015

Беларусь і Грузія адзначаюць вялікі патэнцыял у развіцці двухбаковых адносін

2 лютага, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларусь і Грузія адзначаюць вялікі патэнцыял у развіцці двухбаковых узаемаадносін па розных напрамках. У прыватнасці, у галіне сельскай гаспадаркі. Гэта канстатавалі сёння ў ходзе пасяджэння міжурадавай беларуска-грузінскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве міністры сельскагаспадарчых ведамстваў дзвюх краін - Леанід Заяц і Атар Данэлія, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў кіраўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, аб'ём узаемнага экспарту дзвюх краін недастатковы, таму як Беларусі, так і Грузіі неабходна актывізавацца.

"Магчымасці Беларусі значна шырэйшыя, - канстатаваў Леанід Заяц. - Таму мы будзем выкарыстоўваць усе інструменты нашага заканадаўства, усе магчымасці, каб у поўнай меры прадставіць інтарэсы нашай дзяржавы, у прыватнасці, на харчовым рынку Грузіі".

Міністр адзначыў, што бакі маюць намер выбудаваць свае адносіны такім чынам, каб яны адпавядалі інтарэсам дзвюх краін. Гэта можа быць экспартнае крэдытаванне, субсідзіраванне працэнтных ставак па крэдытах нерэзідэнтаў Беларусі, міжнародны лізінг, рэалізацыя беларускай прадукцыі ў рамках дзяржпраграм Грузіі. Паводле слоў Леаніда Зайца, гэта далёка не ўвесь пералік механізмаў, якія бакі могуць выкарыстаць для развіцця ўзаемадзеяння.

Кіраўнік Мінсельгасхарча Беларусі акрэсліў зацікаўленасць у тым, каб як мага шырэй прадставіць прадукцыю, у прыватнасці мяса-малочнай прамысловасці, у Грузіі. Леанід Заяц адзначыў, што шэраг айчынных прадпрыемстваў акрэдытаваны для рэалізацыі прадукцыі ў краіны Еўрапейскага саюза, мае міжнародны сертыфікат "Халяль" для паставак прадукцыі ў мусульманскія краіны.

Акрамя экспарту прадуктаў харчавання інтарэс для Беларусі ўяўляюць таксама пастаўкі сельскагаспадарчай тэхнікі ў Грузію. Ёсць магчымасць актывізаваць супрацоўніцтва па аказанні паслуг тэхнічнага абслугоўвання парку беларускай тэхнікі, які ёсць у гэтай краіне.

Пры гэтым Леанід Заяц адзначыў, што сёння на рынку Беларусі ёсць ніша і для тавараў з Грузіі.

Як лічыць міністр сельскай гаспадаркі Грузіі Атар Данэлія, сустрэча ў Мінску можа стаць пачаткам новага этапу ў развіцці ўзаемаадносін дзвюх краін. Ён выказаў упэўненасць, што супрацоўніцтва з Беларуссю будзе плённым. "Я думаю, што ёсць добры рэзерв у развіцці нашых адносін, прычым не толькі ў галіне сельскай гаспадаркі, але і па іншых напрамках", - сказаў ён.

Пасяджэнне міжурадавай беларуска-грузінскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве праходзіць у Мінску ў рамках рабочага візіту ў Беларусь урадавай дэлегацыі Грузіі на чале з міністрам сельскай гаспадаркі. На парадку дня 13 пытанняў. Аб супрацоўніцтве ў аграпрамысловай сферы, у галіне прамысловасці, у сферы транспарту і будаўніцтва, аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве, аб дагаворна-прававой базе двухбаковага супрацоўніцтва і інш.

Вынікам разгляду пытанняў павінна стаць прыняцце канкрэтных захадаў па развіцці двухбаковых адносін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі