Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Ліс 2015

Беларусь і Германія правялі кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў па тэматыцы АБСЕ

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-германскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў па тэматыцы АБСЕ адбыліся ў Берліне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Дзяніс Сідарэнка, дэлегацыю МЗС Федэратыўнай Рэспублікі Германія - кіраўнік мэтавай групы старшынства ФРГ у АБСЕ ў 2016 годзе пасол Анцье Леендэртсе.

У час кансультацый абмеркаваны шырокі спектр пытанняў дзейнасці АБСЕ, уключаючы развіццё на пляцоўцы Арганізацыі стратэгічнага дыялогу па еўрапейскай бяспецы ў рамках працэсу "Хельсінкі плюс 40", прыярытэты маючага адбыцца старшынства Германіі ў АБСЕ ў 2016 годзе, падрыхтоўку пасяджэння СМЗС АБСЕ ў Бялградзе (3-4 снежня), ролю Арганізацыі ў садзейнічанні ўрэгуляванню ўкраінскага крызісу, а таксама супрацоўніцтва Беларусі з АБСЕ.

У гэты ж дзень прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства таксама прыняў удзел у пасяджэнні Берлінскага форуму знешняй палітыкі, які штогод арганізуецца нямецкім Фондам імя Кёрбера сумесна з МЗС Германіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі