Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Стд 2018

Беларусь і ФРГ плануюць развіваць супрацоўніцтва ў сферы ўстойлівага развіцця

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і ФРГ плануюць развіваць двухбаковае супрацоўніцтва ў сферы ўстойлівага развіцця, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

Намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Матусевіч сустрэўся з начальнікам упраўлення супрацоўніцтва з краінамі Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Паўднёвага Каўказа, Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі Міністэрства навакольнага асяроддзя, аховы прыроды, будаўніцтва і бяспекі ядзерных рэактараў Германіі Юргенам Кайнхорстам і паслом ФРГ у Беларусі Петэрам Дэтмарам.

У час сустрэчы абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва ў сферы ўстойлівага развіцця, у тым ліку развіцця зялёнай эканомікі, абазначаны прыярытэтныя напрамкі. Юрген Кайнхорст праінфармаваў аб перспектыўных для Беларусі праектах, а таксама выказаў вялікую цікавасць да супрацоўніцтва непасрэдна з Мінэканомікі.

Удзельнікі сустрэчы дамовіліся аб магчымым далейшым супрацоўніцтве Міністэрства эканомікі Беларусі з ФРГ і Еўрапейскім саюзам у ходзе сустрэч нацыянальных і міжнародных каардынатараў і экспертаў па дасягненні Мэт устойлівага развіцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі