Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Кст 2024

Беларусь і Філіпіны правялі першы раўнд палітычных кансультацый

Беларусь і Філіпіны правялі першы раўнд палітычных кансультацый

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Лукашэвіч і намеснік сакратара (міністра) замежных спраў Філіпін Тэрэза Лазара 28 кастрычніка правялі ў Маніле першы раўнд палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Як расказалі ў МЗС, бакі абмеркавалі стан і перспектывы двухбаковых адносін, падрабязна спыніліся на выпрацоўцы істытуцыянальных механізмаў узаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, дамовіліся максімальна садзейнічаць развіццю дагаворна-прававой базы.

Прадстаўнікі знешнепалітычных ведамстваў парафіравалі праект міжурадавага пагаднення аб адмене візавых патрабаванняў для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў. "Падпісанне дакумента адбудзецца ў ходзе запланаваных да канца бягучага года двухбаковых кантактаў", - растлумачылі ў прэс-службе.

Намеснікі міністраў абмяняліся думкамі аб бягучых пытаннях глабальнага парадку дня і пацвердзілі гатоўнасць да рэгулярных кантактаў на палях міжнародных арганізацый.

На сустрэчы Сяргея Лукашэвіча з прэзідэнтам Філіпінскай гандлёва-прамысловай палаты былі абмеркаваны пытанні ўстанаўлення кантактаў паміж бізнес-супольнасцямі дзвюх краін, а таксама падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж гандлёва-прамысловымі палатамі Беларусі і Філіпін.

Таксама адбыліся сустрэчы кіраўніка беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам Міністэрства гандлю і прамысловасці і Міністэрства транспарту Філіпін.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі