Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Ліп 2015

Беларусь і ЕС правялі першы раўнд дыялогу па правах чалавека

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Бруселі (Бельгія) 28 ліпеня адбыўся першы раўнд дыялогу па правах чалавека па лініі Беларусь - ЕС. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"У ходзе дыялогу былі абмеркаваны розныя пытанні, уключаючы стварэнне нацыянальнага інстытута па правах чалавека, тэматыку свабоды слова, сходаў, прымянення смяротнай кары, барацьбы са зневажаючымі чалавечую годнасць відамі абыходжання, а таксама захавання правоў дзіцяці", - расказалі ў прэс-службе. У рамках шматбаковага супрацоўніцтва Беларусь і ЕС таксама абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў ААН.

"Вынікі сустрэчы прадэманстравалі прыхільнасць Беларусі і ЕС да паглыблення дыялогу, у тым ліку па тэматыцы правоў чалавека, - упэўнены ў МЗС. - Праведзеныя перагаворы далі магчымасць правесці сумленны і паважлівы першапачатковы абмен думкамі па сутнасці пытанняў з мэтай далейшага ўмацавання ўзаемнага даверу і развіцця супрацоўніцтва".

Беларускую дэлегацыю ўзначальваў начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Юрый Амбразевіч, дэлегацыю Еўрапейскага саюза - начальнік упраўлення правоў чалавека і дэмакратыі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Сільвіа Ганзата.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі