24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Эквадор пацвердзілі зацікаўленасць у нарошчванні міжпарламенцкіх сувязей. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі з намеснікам старшыні Нацыянальнай асамблеі Эквадора Карласам Бергманам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парламента.
Уладзімір Андрэйчанка прыбыў у Эквадор для ўдзелу ва ўрачыстай цырымоніі інаўгурацыі выбранага прэзідэнта гэтай краіны Леніна Марэна. У аэрапорце спікера сустрэў Карлас Бергман. Ён праінфармаваў калегу аб пачатку работы парламента новага склікання. "Бакі пацвердзілі зацікаўленасць у далейшым нарошчванні беларуска-эквадорскіх міжпарламенцкіх сувязей", - расказалі ў прэс-службе.
Беларускі спікер знаходзіцца ў Кіта да 27 мая.