5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргей Цярэнцьеў 4 красавіка сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Егіпта па пытаннях шматбаковага супрацоўніцтва і міжнароднай бяспекі Іхабам Бадаві. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаліў пасольстве нашай краіны ў Каіры.
Бакі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і Егіпта ў міжнародных арганізацыях. Беларускі дыпламат і намеснік міністра замежных спраў Егіпта асабліва адзначылі ўзаемную падтрымку і канструктыўнае супрацоўніцтва дзвюх краін па пытаннях глабальнага парадку дня.
Акрамя таго, на перагаворах была закранута тэматыка харчовай бяспекі. У тым ліку размова ішла пра рызыкі, звязаныя з санкцыйнай палітыкай і аднабаковымі дзеяннямі асобных краін.