1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кеніі і Эфіопіі па сумяшчальніцтве Павел Узяткін уручыў даверчыя граматы прэзідэнту Эфіопіі Сахле-Ворк Зеўдэ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У час размовы з прэзідэнтам Эфіопіі беларускі дыпламат выказаў зацікаўленасць у падтрыманні і ўмацаванні дружалюбных і ўзаемапаважлівых адносін паміж дзвюма краінамі, а таксама ў развіцці двухбаковага палітычнага дыялогу.
Пасол адзначыў наяўнасць сур'ёзнага патэнцыялу для пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі і выказаў думку аб перспектыўнасці рэалізацыі сумесных праектаў у галіне сельскай гаспадаркі і прамысловасці.
У сваю чаргу Сахле-Ворк Зеўдэ выказала гатоўнасць садзейнічаць развіццю моцных адносін з Беларуссю па многіх напрамках.