Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Крс 2018

Беларусь і Данія зацікаўлены пашыраць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Данія зацікаўлены пашыраць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Гэта было адзначана ў час праведзенага сёння ў Мінску чарговага раўнда кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў абедзвюх краін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, дацкую - намеснік дзяржаўнага сакратара МЗС Карстэн Гронбех-Енсен.

Бакі разгледзелі шырокі спектр пытанняў двухбаковага парадку дня, уключаючы супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах, узаемадзеянне па лініі Беларусь - ЕС і ў рамках міжнародных арганізацый. Адбыўся абмен меркаваннямі па асобных рэгіянальных пытаннях. "Удзельнікі мерапрыемства канстатавалі ўзаемную цікавасць да далейшага пашырэння гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва", - расказалі ў ведамстве.

У гэтыя ж дні ў беларускай сталіцы прайшлі беларуска-латвійскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў па міжнародна-прававых пытаннях. Беларусь на іх прадставіў начальнік галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Андрэй Мяцеліца, латвійскую - дырэктар прававога дэпартамента МЗС Саніта Пекале.

Бакі актуалізавалі пералікі двухбаковых міжнародных дагавораў, якія дзейнічаюць у адносінах паміж дзвюма краінамі, абмяняліся інфармацыяй аб практыцы іх рэалізацыі і падрыхтоўцы праектаў новых дакументаў.

На кансультацыях таксама былі абмеркаваны іншыя міжнародна-прававыя пытанні, у тым ліку супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі