21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 красавіка 2016 года ўказ нумар 146, якім прадугледжваецца заключыць шляхам абмену нотамі пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія па пытанні аб адмене віз для грамадзян абедзвюх дзяржаў. Указ афіцыйна апублікаваны сёння на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Указам таксама адобраны тэкст ноты беларускага боку. Міністэрству замежных спраў Беларусі даручана ажыццявіць неабходныя працэдуры па заключэнні гэтага пагаднення.