21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля бельгійцаў Філіпа з нацыянальным святам Каралеўства Бельгія. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь праяўляе вялікі інтарэс да развіцця ўзаемадзеяння з Бельгіяй. "Цесныя, плённыя кантакты паміж навучальнымі ўстановамі, грамадскімі арганізацыямі і прадпрыемствамі, шматгадовае супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы ствараюць стабільную аснову для павышэння ўзроўню і паляпшэння якасці адносін паміж Мінскам і Бруселем", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў перыяд часовых цяжкасцей, выкліканых пандэміяй, асабліва важна накіраваць сумесныя намаганні на выкарыстанне існуючага патэнцыялу ў розных галінах і захаваць каштоўныя гандлёвыя і чалавечыя сувязі.