28 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка 27 красавіка ў Бруселі сустрэўся з генеральным дырэктарам двухбаковага палітычнага дэпартамента МЗС Бельгіі Анік Ван Калстэр, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі двухбаковы парадак дня, уключаючы вынікі візіту ў Беларусь у сакавіку бягучага года намесніка прэм'ер-міністра, міністра замежных спраў Каралеўства Бельгія Дзідзье Рэйндэрса.
Асаблівая ўвага ўдзелена беларуска-еўрапейскаму ўзаемадзеянню, перспектывам развіцця ініцыятывы "Усходняе партнёрства".