Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Врс 2017

Беларусь і Бахрэйн маюць намер пашырыць дагаворна-прававую базу адносін

7 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Бахрэйн маюць намер пашырыць дагаворна-прававую базу адносін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі па выніках сустрэчы сёння ў Маскве, якую правялі пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка і пасол Каралеўства Бахрэйн у РФ Ахмед Абдулрахман Махмуд Ісмаіл Аль-Сааці.

"Адбыўся зацікаўлены абмен меркаваннямі па пытаннях актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай сферах, пашырэння дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін", - адзначылі ў прэс-службе.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Бахрэйнам устаноўлены 1 ліпеня 1996 года. Па выніках 2016 года аб'ём двухбаковага тавараабароту склаў каля $150 тыс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі