27 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Балівія маюць намер развіваць дагаворна-прававую базу супрацоўніцтва. Аб гэтым ішла размова сёння ў Маскве на сустрэчы пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі з паслом Балівіі ў РФ Уга Вільяраэлем Сенсана, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.
"Бакі абмеркавалі перспектывы актывізацыі беларуска-балівійскіх адносін, развіццё дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва", - адзначылі ў прэс-службе.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Балівіяй устаноўлены ў красавіку 1994 года. Аб'ём двухбаковага тавараабароту за 2018 год склаў $1,09 млн.