Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Врс 2015

Беларусь і Балгарыя падпішуць дакументы аб супрацоўніцтве ў галіне спорту, сельскай гаспадаркі і інвестыцый

24 верасня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь і Балгарыя ў час работы 5-га пасяджэння міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, што праходзіць у Мінску 24-25 верасня, плануюць падпісаць дакументы аб супрацоўніцтве ў галіне спорту, сельскай гаспадаркі і інвестыцый. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пленарным пасяджэнні міжурадавай камісіі бакі абмяркуюць бягучы стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, стандартызацыі, транспарту, навукі і тэхналогій, спорту і турызму, развіццё інвестыцыйнай дзейнасці, узаемадзеянне на рэгіянальным узроўні.

На базе Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты 24 верасня адбудзецца беларуска-балгарскі бізнес-форум, арганізатарам якога выступае інфармацыйнае РУП "Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн".

Пачатку работы 5-га пасяджэння міжурадавай камісіі папярэднічала сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з намеснікам міністра эканомікі Балгарыі, старшынёй балгарскай часткі беларуска-балгарскай міжурадавай камісіі Даніэлай Везіевай.

Беларускую дэлегацыю на пасяджэнні ўзначальвае намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына.

У час знаходжання ў Беларусі Даніэла Везіева сустрэнецца таксама з намеснікам міністра эканомікі Беларусі Антонам Кудасавым.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі