Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Стд 2020

Беларусь і Балгарыя настроены адкрываць новыя сферы ў двухбаковым супрацоўніцтве

Беларусь і Балгарыя настроены адкрываць новыя сферы ў двухбаковым супрацоўніцтве
Георгі Васілеў і Наталля Качанава

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Балгарыя настроены адкрываць новыя сферы ў двухбаковым супрацоўніцтве. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з паслом Балгарыі ў Беларусі Георгі Васілевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Парламентарыі разлічваюць унесці свой важкі ўклад у развіццё адносін паміж дзвюма краінамі, народы якіх заўсёды былі блізкія адзін аднаму па духу. Наталля Качанава адзначыла актывізацыю палітычнага дыялогу, развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і кантактаў паміж рэгіёнамі. "Добрыя адносіны ўстанавіліся і паміж парламентарыямі, актыўна працуюць групы дружбы. Калегі з Балгарыі некалькі разоў прыязджалі ў Беларусь. Мы заўсёды рады іх вітаць і гатовы супрацоўнічаць. Для нас гэта важна", - сказала старшыня Савета Рэспублікі. У час сустрэчы спікер абмеркавала з паслом магчымы візіт парламенцкай дэлегацыі Беларусі ў Балгарыю.

Пазней Георгі Васілеў, адказваючы на пытанні журналістаў, падкрэсліў, што супрацоўніцтва Беларусі і Балгарыі мае добрую дынаміку і разам з тым нерэалізаваны патэнцыял. На думку дыпламата, краінам неабходна адкрываць новыя сферы ўзаемадзеяння. "Мы зможам зрабіць намнога больш, устанавіўшы ў іх дыялог", - перакананы пасол. У якасці прыкладу ён прывёў добра развітую ў Беларусі ІТ-індустрыю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі