Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Врс 2015

Беларусь і Азербайджан рыхтуюць сумесную праграму развіцця супрацоўніцтва ў адукацыі

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Азербайджан рыхтуюць сумесную праграму развіцця супрацоўніцтва ў галіне адукацыі. Яе падрыхтоўку абмеркавалі 22 верасня Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Азербайджане Генадзь Ахрамовіч і міністр адукацыі Азербайджана Мікаіл Джабараў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

У час сустрэчы разглядаліся пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы, у тым ліку ў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама падрыхтоўка сумеснай праграмы развіцця супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, праінфармавалі ў МЗС.

"Бакі пацвердзілі гатоўнасць развіваць беларуска-азербайджанскае ўзаемадзеянне ў пытаннях падрыхтоўкі спецыялістаў у навучальных установах дзвюх краін па найбольш запатрабаваных спецыяльнасцях, а таксама прадоўжыць работу па пашырэнні кантактаў паміж ВНУ", - адзначылі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі