Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Ліс 2016

Беларусь і Азербайджан маюць намер паглыбляць культурна-гуманітарныя сувязі

28 лістапада, Баку /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў маюць намер усяляк садзейнічаць паглыбленню культурна-гуманітарных сувязей паміж краінамі. Аб гэтым гаворыцца ў іх сумеснай заяве, прынятай па выніках перагавораў 28 лістапада ў Баку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Бакі маюць намер усяляк садзейнічаць паглыбленню культурна-гуманітарных сувязей, што збліжаюць народы Беларусі і Азербайджана. З гэтай мэтай бакі будуць і далей садзейнічаць паслядоўнаму пашырэнню і ўдасканаленню супрацоўніцтва ў сферах культуры і мастацтва, інфармацыі, маладзёжнай палітыкі, спорту і турызму, аказваць на дзяржаўным узроўні садзейнічанне распаўсюджванню беларускай мовы ў Азербайджане і азербайджанскай мовы ў Беларусі", - гаворыцца ў заяве.

Дзяржавы выказалі гатоўнасць пашыраць узаемадзеянне ў галіне навукі, а таксама ў сферах нацыянальных сістэм адукацыі праз рэалізацыю сумесных праграм навучання студэнтаў і навучэнцаў, падрыхтоўку і перападрыхтоўку спецыялістаў, абмен праграмамі навучання.

У дакуменце лідары краін падкрэслілі асаблівае значэнне беларуска-азербайджанскіх эканамічных сувязей, адзначылі пэўныя поспехі па шэрагу напрамкаў, дасягнутыя ў гандлёва-эканамічнай сферы, і выказалі гатоўнасць прыняць дадатковыя меры для забеспячэння адпаведнасці ўзроўню двухбаковага супрацоўніцтва патэнцыялу і магчымасцям эканомік дзвюх дзяржаў.

Асаблівая ўвага будзе звернута на развіццё спрыяльных умоў для эканамічнай, фінансавай і інвестыцыйнай дзейнасці, развіццё прамых сувязей суб'ектаў гаспадарання Беларусі і Азербайджана.

"Бакі прадоўжаць сумесную работу над канкрэтнымі праектамі, якія забяспечваюць устойлівы і доўгатэрміновы характар двухбаковых сувязей, і заяўляюць аб неабходнасці актывізацыі работы ў напрамку паслядоўнага пашырэння кааперацыйнага супрацоўніцтва, умацавання інавацыйнага кампанента развіцця з выкарыстаннем вытворчага патэнцыялу", - падкрэсліваецца ў сумеснай заяве.

Дзяржавы таксама гатовы развіваць і ўмацоўваць супрацоўніцтва ў галіне транспартных і транзітных камунікацый, садзейнічаць стварэнню і забеспячэнню спрыяльных умоў для транспартных аперацый праз чыгуначныя і аўтамабільныя сеткі, паветраныя, марскія і рачныя парты, трубаправоды, размешчаныя ў Беларусі і Азербайджане.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі