3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аўстрыі Алена Купчына і генеральны сакратар (першы намеснік міністра) Федэральнага міністэрства па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Міхаэль Лінхарт 3 мая ў час сустрэчы абмеркавалі ўзаемадзеянне сваіх краін у ЦЕІ і АБСЕ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"У час сустрэчы бакі абмеркавалі беларуска-аўстрыйскае ўзаемадзеянне ў рамках Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) і Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы (ЦЕІ) з улікам старшынства Аўстрыі ў АБСЕ і Беларусі ў ЦЕІ", - расказалі ў ведамстве.
Дыпламаты таксама разгледзелі шэраг пытанняў беларуска-аўстрыйскага супрацоўніцтва ў розных галінах.