28 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Арменія выступаюць за актывізацыю супрацоўніцтва ў шматбаковым фармаце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Гэта тэма абмяркоўвалася ў час уручэння копій даверчых грамат Ігарам Назаруком, які назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Арменіі, міністру замежных спраў Рэспублікі Арменія Эдварду Налбандзяну. Акрамя таго, адзначана важнасць захавання бягучай дынамікі ўзаемадзеяння бакоў на ўсіх узроўнях, а таксама далейшага пашырэння двухбаковай дагаворна-прававой базы.
Прадметна абмеркаваны стан і перспектывы развіцця ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах. Адбыўся таксама абмен думкамі па пытаннях каардынацыі работы знешнепалітычных ведамстваў дзвюх дзяржаў і па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.