8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Арменія Арменам Гевандзянам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У ходзе сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця двухбаковых беларуска-армянскіх адносін, узаемадзеянне Мінска і Ерэвана на міжнародных пляцоўках і ў рамках інтэграцыйных структур, ход рэалізацыі шэрага сумесных праектаў.
Узначаленая Арменам Гевандзянам дэлегацыя МЗС Арменіі прыняла ўдзел у чарговым раўндзе кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін. Беларускую дэлегацыю на перагаворах узначаліў першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Гур'янаў. У ходзе кансультацый быў падрабязна разгледжаны ўвесь спектр беларуска-армянскага ўзаемадзеяння, намечаны ключавыя напрамкі яго актывізацыі. Асаблівая ўвага была ўдзелена абмеркаванню пытанняў узаемадзеяння бакоў у інтэграцыйных структурах (ЕАЭС, СНД, АДКБ) і на міжнародных пляцоўках (ААН, АБСЕ).
Бакі ваказалі задавальненне станам беларуска-армянскага дыялогу ў двухбаковым і шматбаковым фарматах, пацвердзілі намер усямерна садзейнічаць іх развіццю па лініі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін, абмеркавалі практычныя аспекты падрыхтоўкі і правядзення маючых адбыцца сумесных мерапрыемстваў на розных узроўнях.
На палях кансультацый былі падпісаны пратакол аб унясенні дапаўнення ў беларуска-армянскае міжурадавае пагадненне аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян Рэспублікі Беларусь і грамадзян Рэспублікі Арменія, а таксама міжурадавае пагадненне аб рэадмісіі.