Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Жнв 2022

Беларусь і Арменія абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў адукацыі, навуцы, культуры і спорце

Беларусь і Арменія абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў адукацыі, навуцы, культуры і спорце
Фота з архiва

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк 22 жніўня сустрэўся з міністрам адукацыі, навукі, культуры і спорту гэтай краіны Ваграмам Думанянам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Ерэване.

На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні развіцця беларуска-армянскіх адносін у галінах адукацыі, навукі, культуры і спорту. Субяседнікі адзначылі вялікі патэнцыял для пашырэння двухбаковых сувязей.

"Бакі падкрэслілі важнасць актывізацыі ўзаемадзеяння, абмену вопытам паміж профільнымі міністэрствамі і арганізацыі ўзаемных візітаў", - адзначылі ў пасольстве нашай краіны.

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Арменія ўстаноўлены 11 чэрвеня 1993 года. У верасні 2001 года ў Ерэване адкрыта пасольства Рэспублікі Беларусь. Пасольства Рэспублікі Арменія ў Мінску працуе з 1993 года. З устанаўленнем дыпламатычных адносін супрацоўніцтва Беларусі і Арменіі выйшла на якасна новы ўзровень.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі