Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Ліп 2017

Беларусь і Аргенціна маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах

21 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Аргенціна маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах. Аб гэтым ішла размова сёння ў Маскве на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Аргенціны ў РФ Рыкарда Эрнэста Лагорыа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага дыппрадстаўніцтва.

"Бакі абмеркавалі пытанні развіцця беларуска-аргенцінскага супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, шляхі актывізацыі дыялогу паміж міністэрствамі замежных спраў і міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, пашырэння дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін", - адзначылі ў прэс-службе.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Аргенцінай устаноўлены 6 лістапада 1992 года. Па выніках 2016 года аб'ём двухбаковага тавараабароту склаў $71 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі