Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Крс 2018

Беларусь і Аман маюць намер актыўна супрацоўнічаць у сферы культуры

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Аман маюць намер актыўна супрацоўнічаць у сферы культуры. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве культуры Беларусі, падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж беларускім міністэрствам і Міністэрствам спадчыны і культуры Султаната Аман у сферы спадчыны і культуры.

Падпісанне мемарандума, а таксама пагаднення аб супрацоўніцтве паміж гістарычнымі музеямі Беларусі і Амана адбылося ў час візіту міністра культуры Юрыя Бондара ў Аман з 31 сакавіка па 3 красавіка.

У час перагавораў Юрыя Бондара з міністрам культуры і спадчыны членам каралеўскай сям'і Султаната Аман Хайсамам бен Тарыкам аль-Саідам была выказана зацікаўленасць у азнаямленні з беларускім вопытам па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны.

Бакі таксама абмеркавалі магчымасць выступленняў калектываў Вялікага тэатра Беларусі ў Амане і прынялі ўдзел у адкрыцці выставы Нацыянальнага гістарычнага музея "Беларусь - на скрыжаванні цывілізацый" у Аманскім нацыянальным музеі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі