21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні далейшага спрашчэння візавага рэжыму паміж Беларуссю і Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі абмяркоўваліся 20 студзеня на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў ААЭ Рамана Галоўчанкі з памочнікам намесніка міністра замежных спраў ААЭ па консульскіх пытаннях Ахмедам Альхамам аль-Дахеры. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.
У час сустрэчы абмяркоўваліся таксама іншыя пытанні па консульскай тэматыцы. "Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў бліжэйшы час другога раўнда кансультацый па консульскіх пытаннях паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін", - праінфармавалі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.