28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты абмеркавалі спрашчэнне візавага рэжыму. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Беларусі ў ААЭ Рамана Галоўчанкі з намеснікам міністра замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва ААЭ Мухамедам аль-Раісі, паведамілі БЕЛТА ў МЗС Беларусі.
На сустрэчы бакі абмеркавалі ўвесь спектр актуальных пытанняў супрацоўніцтва Беларусі і ААЭ, далейшае пашырэнне двухбаковага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай і іншых сферах.
Тэмай для абмеркавання таксама стала падрыхтоўка да святкавання 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.