12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў ваеннай сферы, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве абароны.
Адбылася сустрэча начальніка дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочніка міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерыя Равенкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў у Рэспубліцы Беларусь Ібрагімам Салімам Махамедам Аль-Мушарахам.
У час сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў у ваеннай сферы, а таксама абмяняліся меркаваннямі па пытаннях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.