Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Врс 2021

Барысевіч абмеркаваў пытанні супрацоўніцтва з пасламі Малайзіі, Інданезіі і Туніса

Барысевіч абмеркаваў пытанні супрацоўніцтва з пасламі Малайзіі, Інданезіі і Туніса

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Мікалай Барысевіч прыняў копіі даверчых грамат у Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Малайзіі ў Беларусі (па сумяшчальніцтве) Бала Чандрана Тармана, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Інданезіі ў Беларусі (па сумяшчальніцтве) Хасэ Антоніа Марата Таварэса і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Туніса ў Беларусі (па сумяшчальніцтве) Тарэка Бен Салема, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Намеснік міністра і пасол Інданезіі абмеркавалі двухбаковы беларуска-інданезійскі парадак дня, у тым ліку планы па правядзенні сумесных мерапрыемстваў і маючых адбыцца візітаў, а таксама шляхі паглыблення гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

У час гутаркі з паслом Малайзіі разглядаліся актуальныя пытанні беларуска-малазійскага супрацоўніцтва, уключаючы актывізацыю палітычнага дыялогу, садзейнічанне развіццю дзелавых кантактаў і ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях.

Мікалай Барысевіч і пасол Туніса абмяняліся думкамі аб перспектывах развіцця палітычнага дыялогу, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама двухбаковай дагаворна-прававой базы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі