22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Мікалай Барысевіч сустрэўся з паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў нашай краіне Се Сяаюнам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"Абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-кітайскіх адносін", - гаворыцца ў паведамленні.
На сустрэчы была таксама закранута тэма сумесных мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю Камуністычнай партыі Кітайскай Народнай Рэспублікі.