15 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Авіяцыйныя і чыгуначныя зносіны паміж Беларуссю і Расіяй, якія былі спынены расійскім бокам у канцы сакавіка ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі, будуць адноўлены ў бліжэйшыя дні. Аб гэтым, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка па выніках праведзеных 14 ліпеня ў Маскве перагавораў з прэм'ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным.
"Мы ўзнімалі гэта пытанне. Расійскі бок маніторыць сітуацыю зыходзячы са сваёй эпідэміялагічнай абстаноўкі. Як мы зразумелі, чакаецца, што ў бліжэйшыя дні будуць адноўлены транспартныя зносіны з Рэспублікай Беларусь", - адзначыў Раман Галоўчанка.
Адказваючы на ўдакладняльнае пытанне аб канкрэтных тэрмінах адкрыцця граніцы, прэм'ер-міністр Беларусі сказаў: "Канкрэтна пакуль не называюць, просяць пачакаць афіцыйнага рашэння".